frisbee.by
  • Что такое фрисби
  • Где поиграть
  • Новое на сайте
  • Турниры
  • Команды
  • Правила
  • Учебник
  • Фото
  • Форум

Хэт па Вакацыях 2014

6 сентября 2014
Минск, Беларусь

Сайт: https://vk.com/frisbee_hat2014
Форум: http://frisbee.by/f/viewtopic.php?t=2279



Результаты турнира

Микс дивизион
  1. A4
  2. B7
  3. A3
  4. B5
  5. A1
  6. B6
  7. A2
  8. B8
MVP: Екатерина Козюк (A3)
MVP: Александр Пекарский (A2)


Лента новостей

Сёньня сапраўдныя Судныя Сэфлі Суткі! (вы пэўна заўважылі, што для вастрыні моманту, усе словы ў сказе пачыналіся на "С") Знакаміты і непараўнальны Мікіта Недаверкаў абярэ лепшае сэлфі і вызначыць уладальніка выдатнае скураное хэнд-мэйд вокладкі ад "AM.Point". Болей пра сэлфі ад нашага судзьдзі тут: http://www.youtube.com/watch?v=WXTnanxRGI0
03:05
10 сентября 2014 в 12:11, =Хэт па Вакацыях=
Свежая партия фоточек)) https://vk.com/album34382853_202341415
9 сентября 2014 в 22:00, =Хэт па Вакацыях=
Хэй-Хоп, пакуль майстры люстэркавых здымачэй апрацоўваюць здымкі, ёсьць порцыя сьвежых фотак ад Сяброў, якія далучыліся да Хэту досыць выпадкова і запускалі зьмеяў. Вось, глядзім, ставім лайкі, адзначаемся) https://vk.com/album34048229_202543465
9 сентября 2014 в 12:26, =Хэт па Вакацыях=
Результаты турнира:

8 сентября 2014 в 22:42, =Хэт па Вакацыях=
8 сентября 2014 в 22:41, =Хэт па Вакацыях=
8 сентября 2014 в 22:41, =Хэт па Вакацыях=
#супернаклейки #халк #дедпул #тирей #человекпаук #локи #росомаха #фризби #халкнавелосипеде
8 сентября 2014 в 21:14, poupoupou comics
Маланка! Хто забыў учора кеды? Яны знайшліся і вельмі просяцца да гаспадара. Але чамусьці не могуць прыгадаць ягонае імя.
7 сентября 2014 в 21:57, =Хэт па Вакацыях=
Сябры, дзякуй вялікі яшчэ раз усім за выдатны дзень! Пакуль чакаем на невялікую справаздачу і Вашыя Сэлфі, кажам добрыя навіны.Анансаванае (не ананасавае, як магло падасца) хэнд-мэйд мыла, знойдзе свайго ўладальніка) Чакайце на абнаўленьні! І спадзяемся, "Да сустрэчы па наступных вакацыях!"
7 сентября 2014 в 21:54, =Хэт па Вакацыях=
Окончательный список команд: ГРУППА A: команды 1-4, ГРУППА Б:команды 5-8

Документ: print1.docx

Документ: print2.docx

6 сентября 2014 в 02:49, =Хэт па Вакацыях=
Сбор в 10-30!!!
6 сентября 2014 в 00:44, =Хэт па Вакацыях=
6 сентября 2014 в 00:42, =Хэт па Вакацыях=
Вечером будет полная инфа про турнир. У нас меняется место, поэтому следим за новостями. Вечером еще подкорректируем команды. Но уже сейчас читайте правила и ищите себе белую и черную майки. Не всем же бетменами быть)))
5 сентября 2014 в 14:31, =Хэт па Вакацыях=
Предварительные составы команд: https://drive.google.com/file/d/0B5XbDdOhvSKSaDBQbEJGdXRFeDA/edit?usp=sharing
Если вы не нашли себя в списках или у вас нет возможности принять участие сообщите
ниже
5 сентября 2014 в 13:58, =Хэт па Вакацыях=
Сябры, да супергеройскага =Хэт па вакацыях= засталося меньш за 24 гадзіны! Рыхтуемся, зьбіраемся, разьмінаемся, дарабліваем строі і сочым за абнаўленьнямі! Яны хутка будуць!
5 сентября 2014 в 10:55, =Хэт па Вакацыях=
Ёсьць за што жыць і змагацца на =Хэце па Вакацыях=!!!

Пераможцаў індывідуальных спаборніцтваў, пячатку з таямніцы якіх мы здымем толькі заўтра, атрымаюць цудоўныя падарункі ад нашых сяброў "КінаКонг"!!!

Сачыце за навінкамі і не забудзьцеся заўтра разьмяцца! Хэт ужо блізка!
4 сентября 2014 в 20:40, =Хэт па Вакацыях=
Чацьвер амаль скончыўся, а прызы да =Хэт па вакацыях= не сканчваюцца! Інтэрнэт-Крама "Prastora.by" прадставіць сапраўдныя гераічныя плакаты і Аўдыёкнігі па-беларуску! дарэчы, вы яшчэ можаце пасьпець паўдзельнічаць у розыгрышы круцейшага кубка ў суполцы "Prastora.by"!!!
4 сентября 2014 в 19:06, =Хэт па Вакацыях=
Мудрыя бацькі кажуць, што дзеці бываюць альбо чыстыя альбо шчасьлівыя. І трэцяга - не дадзена!

Але ў нашым выпадку, нават памятаючы знакамітыя словы Збавіцеля, "быць як дзеці", у нас ёсьць магчымасьць сумясьціць гэтыя дзьве катэгорыі, захаваўшы пасьля =Хэту па вакацыях= чысьціню і здабыўшы шмат шчасьця і Мыльна-дэкаратыўных вырабаў ад Liatrys!
4 сентября 2014 в 15:20, =Хэт па Вакацыях=
Сонца зазірнула ў наша ваконца!

І ў гэтыя апошнія сонечныя верасьнёўскія дзянькі, пакуль на рпаспекце ідзе адкрыццьё фірмовай крамы "Керамін", а пакупнікі таўкуцца і штурхаюцца ў надзеі на зьніжку 5%...

Мы спакойна нагадаем, што ўдачлівых удзельнікаў =Хэт па вакацыях= будзе чакаць магчымасьць выйгаць сапраўдныя "Вышымайкі" ад Symbal Krainy і пакрасавацца ў іх на сталічных вуліцах і ня толькі!

Хэт ужо ў гэтую суботу!

4 сентября 2014 в 14:30, =Хэт па Вакацыях=
Сябры! Абвяшчаецца пошук супергерояў і супергеройскіх атрыбутаў. Калі ў вас ёсьць штось, прыходзе ў супергеройскае вопратцы ці бярыце з сабой на =Хэт па Вакацыях=! Не пашкадуеце! Уладальнікў лепшых касьцюмаў чакаюць класныя прызы

3 сентября 2014 в 22:47, =Хэт па Вакацыях=
Часта задаецеся пытаньнем, што бы магло бы аблегчыць і так досыць няпростае жыцьцё беларуса? Грошы? Посьпех? Эміграцыя?

Але адказ апынуўся досыць простым - Добрая і трывалася торба!
Вось менавіта такі цудоўны выраб ад "Важнага гуся" атрымаюць некалькі пераможцаў спаборніцтваў!

P.S. Адэкватна сачыце за абноўкамі "Важнага гуся"!
3 сентября 2014 в 13:42, =Хэт па Вакацыях=
Маланка! =Хэт па Вакацыях= ужо зусім хутка!

А мы працягваем прадстаўляць добрых людзей, якія ахвяравалі каштоўныя прызы нашым пераможцам!

Майстэрня скураных вырабаў АМ. Point прадстаўляе вось такую вокладку для дакумантаў. З ёй вы будзеце пачувацца і выглядаць па ўсім сьвеце ня меньш прадстаўніча і прывабна за Тома Хэнкса з фільма "Тэрмінал".

Апроч таго, вокладка выраблена ўручную і адмыслова для вас. Шчасьліўчыка будзе чакаць такая самая, але як падказваюць, зялёная.

Па спасылцы можна зацаніць і абраць яшчэ больш усякіх класных зробленых добрымі рукамі рэчаў!
3 сентября 2014 в 13:29, =Хэт па Вакацыях=
Маланка!!! Пахмурны дзень? А ў нас для вас выдатныя навіны, - пераможцаў і ўдзельнікаў "Хэт па Вакацыях" чакаюць найвыдатнейшыя прызы і каштоўныя падарункі.

- Сам "Важны Гусь" міласна згадзіўся прадставіць некалькі сваіх цудоўных і парктычных торбаў з паштоўкамі.

- Кампанія па вырабу лятаючых дыскаў "Aerocker" ахвяруе некалькі каляровых дыскаў

- Папулярная Інтэрнэт-Крама "symbal.by" прадставіць свае майкі-вышыванкі і флэшкі.

- А пасьля складаных матчаў і фізычнага спусташэньня вырабы ад liatris_ka дапамогуць ізноў быць чыстымі і прыгожымі!

- Але і гэта яшчэ ня ўсё. Знакамітая Кнігарня "Ў" ашчасьлівіць самых дасьведчаных і начытаных водарам сьвежасьпечаных кніг!

Працяг будзе!
2 сентября 2014 в 14:32, =Хэт па Вакацыях=
Маланка! РОЗЫГРЫШ на =Хэт па Вакацыях=!

Стань уладальнікам легендарнага фрызьбі-дыска Discraft (гл. на карцінку). Discraft - гэта 175 грамаў элітнага амэрыканскага пластыка "Pro D" і акіян станоўчых эмоцый аб'ёмам прыкладна 0,7 л.

Умовы розыгрыша:
1. Зрабі рэпост і зьбяры тры рэпосты на сваёй старонцы
2. Стань удзельнікам сустрэчы =Хэт па Вакацыях=
3.Стань удзельнікам суполкі Фрызьбі-Панядзелак у Купалаўскім

Жывы розыгрыш адбудзецца 6-га верасьня на "Хэт па Вакацыях".

1 сентября 2014 в 12:44, =Хэт па Вакацыях=
Маланка! У нас навіна пра КОНКУРС і ПРЫЗЫ! (а да Хэта тым часам застаўся нейкі тыдзень і Рэгістрацыя працягваецца!!!)

=Хэт па вакацыях= - гэта не толькі спаборніцтвы з кучай эмоцый і высілкаў, цікавыя знаёмствы і шмат камунікацыі, але яшчэ і... міні-карнавал!

Чаму? Кожны хэт-турнір мае сваю вузкую тэматыку. Наш - Супергеройскую! Дык вось, кожны, хто прыйдзе ў супергеройскім касьцюме, ці хаця б дастане якісь "супергеройскі атрыбут" будзе мець магчымасьць здабыць класны каштоўны прыз!

Падобныя прыклады на фота)
30 августа 2014 в 15:14, =Хэт па Вакацыях=
Дакучылі шэрыя будні і руціна?! Працягні феерычнае лета і сустрэнь верасень у поўнай баявой гатоўнасьці - зарэгіструйся на "Хэт-Турнір" па алтымат-фрызьбі.

Ён ужо хутка, 6-га верасьня, у парку "Уручча". Рэгістрацыя і ўдзел - бясплатны! І зусім няважна, ці вы вялікі прафесыянал ці толькі пару разоў кідалі вашай аўчарцы кітайскі дыск ці нейкі аднойчы здалёк назіралі за тым, як нехта бегаў і перакідваўся дыскам!

(На далучанай мапе пазначана пляцоўка ў парку)

P.S. Рэгістрацыя ў каментарах у раздзеле "абмеркаваньні" - "рэгістрацыя тут".
29 августа 2014 в 17:37, =Хэт па Вакацыях=
Календарь турниров
Поделиться
Поделиться
Отправить